Пошук

Афрыканскія біскупы падчас пленарнай асамблеі AMECEA Афрыканскія біскупы падчас пленарнай асамблеі AMECEA 

Святы Пасад: павага да годнасці чалавека – выклік для Афрыкі

Годнасць чалавека паважаецца па-сапраўднаму толькі ў інтэгральным падыходзе, калі, спалучае ў сабе чалавека, прыроду, грамадства і Створцу, адзначыў сакратар ватыканскай Дыкастэрыі.

Мансеньёр Бруно Мары Дзюфэ прыняў удзел у пасяджэнні Асацыяцыі Біскупскіх Канферэнцый Усходняй Афрыкі (AMECEA).

Цэнтральнае месца ва ўсім павінна займаць годнасць чалавечай асобы, і на гэтым павінны будаваць сваю будучыню Афрыка, якая на працягу многіх стагоддзяў была паранена насіллем і безадказным выкарыстаннем людскіх і прыродных рэсурсаў, лічыць сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” святар адзначыў, што ў афрыканскім кантэксце годнасць з’яўляецца адначасова памяццю пра супольнасць, выяўленую праз культуры, агульнае жыццё, веру і салідарнасць, у надзеі на адпаведную адукацыю для маладога пакалення, якое павінна атрымаць магчымасць прымаць на сябе адказнасць за будучыню. Ён дадаў, што ў дадзеным культурным кантэксце інтэгральнае развіццё чалавечага разглядаецца як альтэрнатыва для свайго роду дрэйфавання, якое нараджаецца ад злоўжывання ўлады, карупцыі і засяроджанасці на валоданні.

Сакратар ватыканскай Дыкастэрыі звярнуў увагу на асаблівую ролю біскупаў. З аднаго боку, яны падзяляюць паўсядзённыя праблемы сваіх супольнасцей, такія, як адсутнасць доступу да пітной вады, здаровага харчавання, адукацыі, аховы здароўя, справядлівасці. З іншага боку, іх задачай з’яўляецца падтрыманне балансу паміж сацыяльнай дзейнасцю і духоўным вымярэннем абвяшчэння Евангелля. У душпастырстве яны таксама сутыкаюцца з падзелам паміж багатымі і беднымі, што прыводзіць да насілля і радыкалізму. Іх заклапочанасць таксама тычыцца маладога пакалення, якое ўсё часцей адмаўляецца ад уласнай гісторыі і культуры.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 жніўня 2018, 12:50