Cerca

Vatican News
Базыліка Гроба Пана ў Іерусаліме. Ілюстрацыйнае фота Базыліка Гроба Пана ў Іерусаліме. Ілюстрацыйнае фота 

Патрыярхі Блізкага Усходу заклікалі хрысціян не эміграваць

Каталіцкія Патрыярхі Блізкага Усходу заклікалі да ўмацавання міру і паяднання ў рэгіёне. Яны нагадалі, што толькі спакой і стабільнасць могуць спыніць эміграцыю хрысціян.

Востры зварот быў распаўсюджаны Лацінскім Патрыярхатам Іерусаліма.

“Мы паўтараем усім, асабліва палітыкам, што лепшая дапамога, якую мы можам прапанаваць нашым вернікам, дазволіць ім заставацца там, дзе яны нарадзіліся, а не ўзбуджаць палітычныя хваляванні або любыя іншыя формы насілля, якія прымушаюць іх эміграваць”, - падкрэслілі ў сваім звароце каталіцкія іерархі.

“Будучыня нашай супольнасці і прысутнасць хрысціян у нашым рэгіёне залежаць ад вашага рашэння выехаць або прыняць Божую волю, каб застацца там, дзе вас калісьці паставіў”

, - напісалі Патрыярхі, і заклікалі вернікаў не пакідаць сваіх краін.

Палітыкаў яны заклікаюць слухаць голас бедных і прыгнечаных і супрацьстаяць знешняму ўздзеянню вялікіх дзяржаў свету, якія імкнуцца да змен у адпаведнасці са сваімі ўласнымі інтарэсамі і стратэгічнай сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Па словах іерархаў, гэты працэс пачаўся з нападу на Ірак і Сірыю, і можа скончыцца вайной з Іранам.

“Гэта палітыка разлажэння Блізкага Усходу, якой кіруе Захад, - напісалі Патрыярхі Блізкага Усходу - з’яўляецца прычынай смерці і вымушанай міграцыі мільёнаў людзей з нашых краін, у тым ліку хрысціян”. На думку аўтараў звароту, следствам такой палітыкі з’яўляецца тэрарызм, які выкарыстоўваецца Захадам для змены аблічча Блізкага Усходу.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 жніўня 2018, 14:41