Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал О’Мэлі падчас сустрэчы з Пантыфікам у Ватыкане Кардынал О’Мэлі падчас сустрэчы з Пантыфікам у Ватыкане  (Vatican Media)

Кардынал О’Мэлі пра злоўжыванні: Касцёлу патрэбна навяртанне

“Касцёл павінен устаць на шлях духоўнага навяртання і патрабаваць законнай празрыстасці і пастырскай адказнасці за ўсіх, хто выконвае яго місію”, - сказаў старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

На рэзанансную навіну аб новых выпадках сексуальных злоўжыванняў у Каталіцкім Касцёле ў ЗША кардынал Шон О’Мэлі адрэагаваў у форме адмысловага відэазвароту.

“Справаздача Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі і непасрэдныя выказванні агіды і разбуральнага болю, перанесеных тымі, хто выжыў, у чарговы раз мучаць нашыя сэрцы неймавернасцю, якая трагічным чынам аказваецца занадта рэальнай для тых, хто спазнаў гэты боль, – адзначыў амерыканскі іерарх. – Ізноў мы чуем кожнае пакутлівае слова, якім яны дзеляцца. Мы аказваемся пасаромленымі гэтымі абуральнымі праваламі ў справе абароны дзяцей і ўразлівых асоб і пацвярджаем нашае абавязацельства па недапушчэнні паўтарэння гэтых выпадкаў.

 

Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць распрацоўкі і зацвярджэння “дакладнай і зразумелай сістэмы адказнасці і наступстваў для касцёльнага кіраўніцтва, чые памылкі дазволілі гэтым злачынствам адбыцца”.

На думку старшыні Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, паступовай трансфармацыі і паляпшэння патрабуе святарская фармацыя, пастырскае кіраўніцтва і супрацоўніцтва з грамадзянскімі ўладамі.

“ Ёсць неадкладныя дзеянні, якія мы можам і павінны зрабіць. Гадзіннік цікае для ўсіх нас у шэрагах кіраўніцтва Касцёла. Католікі страцілі цярплівасць у адносінах да нас, грамадзянская супольнасць згубіла давер да нас ”

, - перасцярог кардынал О’Мэлі.

“Нам патрэбна дапамога свецкіх вернікаў і іх запал, каб накіраваць яго на барацьбу з гэтай заганай нашага народа і нашага Касцёла. Калі Касцёл прыйдзе да глыбокага ўсведамлення гэтай рэчаіснасці, будучыня зможа ўхапіцца за магчымасць вярнуць страчаны давер, упэўненасць і падтрымку з боку каталіцкай супольнасці ў нашым грамадстве”, - запэўніў старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх на завяршэнне свайго відэапаслання.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 жніўня 2018, 14:35