Сустрэча Папы з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі ў Тэджоне, у санктуарыі Сальмоэ Сустрэча Папы з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі ў Тэджоне, у санктуарыі Сальмоэ 

Карэйская моладзь узгадвае сустрэчу з Францішкам

У Сеуле, пад дэвізам: “Гэта Я, не бойцеся!” (Ян 6, 20), пачаліся чацвёртыя Карэйскія дні моладзі. Маладыя карэйцы ўзгадваюць сваю сустрэчу з папам Францішкам, якая адбылася 15 жніўня 2018 г.

Яны праходзяць з удзелам 2 тыс. чалавек, з 16 дыяцэзій.

Праграма форуму заснавана па прыкладзе Сусветных дзён моладзі і ўключае ў сябе, сярод іншага, супольную Эўхарыстыю, малітву і чуванне ў духу Тэзэ, пілігрымкі ў санктуарыі, катэхезы біскупаў, евангелізацыйныя канцэрты.

Сустрэча стане магчымасцю абмяняцца вопытам, умацаваць веру і разам адказаць на заклік, які накіроўвае да маладых людзей Хрыстус, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

15 жніўня 2014 г., сустракаючыся ў карэйскім Тэджоне з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі, Францішак адзначыў, што Хрыстус кліча моладзь да па-сапраўднаму важных у жыцці рэчаў: ісці шляхамі свету і стукаць у дзверы сэрцаў іншых, заклікаючы прыняць Хрыста.

Сустрэча Папы з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі ў Тэджоне

Варожасць і несправядлівасць часта не толькі прысутнічаюць побач з намі, але і ў нашых сэрцах, сказаў тады Папа. Ён падкрэсліў, што ідалапаклонства перад грашыма, уладай і задавальненнем прывабліваюць маладых людзей, але за гэта даводзіцца расплачвацца вялікім коштам. Многія людзі, нават калі і адчуваюць сябе матэрыяльна камфортна, пакутуюць ад духоўнай беднасці, адзіноты і маўклівай роспачы. Гэта духоўная пустыня ўдарае па моладзі, крадзе ў яе надзею і часта нават жыццё, адзначыў Святы Айцец.

Францішак звярнуў увагу азіяцкай моладзі, што Дух Езуса, можа прынесці новае жыццё ў сэрца кожнага і змяніць любую безнадзейную сітуацыю. “Гэта пасланне, якім вы пакліканы падзяліцца з вашымі аднагодкамі: у школе, на працы, у сем’ях, ва ўніверсітэтах, у супольнасцях”, - даў наказ Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 жніўня 2018, 12:50