Бэта версія

Cerca

Vatican News
Знос касцёла ў нямецкім Імерат для пашырэння вугальнай распрацоўкі Знос касцёла ў нямецкім Імерат для пашырэння вугальнай распрацоўкі 

Змена прызначэння каталіцкіх храмаў – выклік для Касцёла

Ватыканская канферэнцыя пад назвай “Бог тут больш не жыве?” зоймецца касцёльнымі аб’ектамі ў цэлым і пытаннем каталіцкіх культурных каштоўнасцей.

Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная змене функцый зачыненых касцёлаў, у канцы лістапада пройдзе ў Рыме. Як паінфармавала Папская рада па культуры, сход пад назвай “Бог тут больш не жыве?” зоймецца як касцёльнымі аб’ектамі ў цэлым, так і пытаннем каталіцкіх культурных каштоўнасцей. Для гэтай мэты 29 і 30 лістапада 2018 г. сустрэнуцца разам эксперты епіскапатаў Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Акіяніі.

Арганізатарам сустрэчы з’яўляецца ўзгаданая ватыканская дыкастэрыя ў супрацоўніцтве з італьянскай біскупскай канферэнцыяй і Папскім грыгарыянскім універсітэтам.

Па словах новага прэфекта Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, біскупа Нунцыа Галанціна, былога генеральнага сакратара італьянскага епіскапату, Касцёл у Італіі мае каля 65 тыс. храмаў. Да гэтага варта дадаць касцёлы, якія належаць дзяржаве або прыватным уладальнікам. Іерарх не назваў колькасці культавых будынкаў, функцыі якіх плануецца змяніць, паколькі, як адзначыў, да гэтага часу пытанне не дастаткова вывучана. У той жа час ён сказаў, што не разумее сітуацыі, калі для ўваходу ў касцёлы прадаюцца квіткі.

У іншай еўрапейскай краіне, Аўстрыі, ужо былі ўнесены змены ў парадак выкарыстання некаторых храмаў. У апошнім нумары часопіса “Datum” старшыня аўстрыйскай біскупскай канферэнцыі, кардынал Крыстаф Шонборн паведаміў, што некалькі касцёлаў, куды прыходзіла няшмат вернікаў, перадалі праваслаўным. “У Вене назіраецца росквіт хрысціянскага жыцця, якое не звязана непасрэдна з Каталіцкім Касцёлам”, - сказаў арцыбіскуп Вены. На яго думку, сітуацыя, калі каталіцкія храмы выкарыстоўваюць праваслаўныя, – лепшае рашэнне, чым “ператварэнне іх у гандлёвыя цэнтры і рэстараны”.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 ліпеня 2018, 11:41