XXVI асамблея Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў XXVI асамблея Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў 

Федэрацыя каталіцкіх універсітэтаў хоча выйсці на новы ўзровень

У ірландскім Мейнуце скончылася XXVI асамблея Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў. На ёй было абрана новае кіраўніцтва і вызначаны мэты на наступныя тры гады.

На працягу пяці дзён былі падведзены вынікі апошніх трох гадоў працы арганізацыі ў кантэксце зменлівай палітычнай сітуацыі ў свеце і новых праблем, з якімі ў цяперашні час сутыкаюцца каталіцкія ВНУ. Было абрана новае кіраўніцтва.

Новым кіраўніком Федэрацыі стала прафесар Ізабэль Капэлоа Жыл, рэктар Каталіцкага Універсітэта Партугаліі. Перад ёй стаіць складаная задача, якую вызначыў Кангрэс, вывесці арганізацыю на новы ўзровень. Гаворка ідзе пра салідарнасць і ўзаемную падтрымку ў галіне даследаванняў і выкладання паміж універсітэтамі, якія часта адрозніваюцца ў сваёй спецыфіцы. Другім напрамкам стане акцэнтаванне каталіцкай ідэнтычнасці кожнай ВНУ, якая ўваходзіць у федэрацыю.

У ходзе сустрэчы былі агучаны многія патрэбы, але яны вельмі разнастайныя і часта залежаць ад мясцовых умоў. Акрамя вялікіх, багатых і вядомых каталіцкіх універсітэтаў, да гэтага часу існуюць і тыя, якія не маюць доступу да электрычнасці і інтэрнэту або спрабуюць выжыць ва ўмовах вайны і іншых пагроз.

Пачаткі Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў сыходзяць да 1924 г. Менавіта тады Каталіцкі ўніверсітэта “Sacro Cuore” ў Мілане і Каталіцкі ўніверсітэт у галандскім Наймегене выступілі з ініцыятывай аб’яднаць каталіцкія ВНУ ў Федэрацыю. Гэтыя намаганні былі канкрэтызаваны ў 1925 г. падчас сустрэчы ў Парыжы, дзе на першай сесіі Генеральнай Асамблеі былі прадстаўлены 14 універсітэтаў з розных частак свету.

Але толькі пасля Другой сусветнай вайны “Fœderatio Universitatum Catholicarum” паўстала афіцыйна. Яна была прызнана дэкрэтам Апостальскай Сталіцы ў 1948 г. і папы Пія XII – у 1949 г. Сучасную назву Федэрацыя носіць з 1965 г. Яна актыўна супрацоўнічае з Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі.

Наступны кангрэс Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў пройдзе праз тры гады ў езуіцкім “Boston College” ў ЗША.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 ліпеня 2018, 16:46