Базыліка св. Пятра Базыліка св. Пятра 

Кіраўнік Брацтва св. Пія Х пра перспектыву паяднання з Касцёлам

Настаяцель Брацтва св. Пія Х прызнаў, што ў адносінах з Святым Пасадам быў дасягнуты значны прагрэс.

Біскуп Бэрнар Фэле верыць у магчымасць поўнага паяднання. У Касцёле, аднак, меркаванні на гэтую тэму падзеленыя.

“У нас вельмі добрыя адносіны з папам Францішкам. Калі паведамляем яму, што мы знаходзімся ў Рыме, яго дзверы заўсёды адчыненыя для нас”, - сказаў іерарх у размове з штотыднёвай нямецкай газетай “Tagespost”. “Францішак заўсёды дапамагае нам, робячы невялікія крокі”, - дадаў ён.

Біскуп Фэле перакананы, што з Святым Пасадам яму ўдасца выпрацаваць разумнае пагадненне, а Брацтва св. Пія X атрымае статус персанальнай прэлатуры. Ён прызнае, аднак, што ўнутры Касцёла меркаванні на тэму лефэбрыстаў падзеленыя. Ёсць і тыя, хто выступае супраць такога пагаднення, напрыклад, нямецкія біскупы. Тым не менш, пераемнік арцыбіскупа Лефэўра прызнае, што атмасфера добрая. Тое, што адбываецца вакол пагаднення, ён называе духоўным змаганнем. Іерарх верыць, аднак, у добрае вырашэнне сітуацыі, хоць, магчыма, і не падчас гэтага пантыфікату.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 ліпеня 2018, 10:54