Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству 

Кардынал Кох: Блізкі Усход – месца нашых каранёў і адзінства

Блізкі Усход з’яўляецца рэгіёнам хрысціянскіх мучанікаў і “месцам нашых каранёў і адзінства”, падкрэсліў кардынал Курт Кох.

За некалькі дзён да сустрэчы кіраўнікоў Цэркваў Міжземнамор’я 7 ліпеня 2018 г. у італьянскім Бары, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству заявіў, што “Блізкі Усход як калыска хрысціянства” з’яўляецца “ўнікальным месцам для намаганняў на карысць адзінства хрысціянства”.

У гэтым кантэксце іерарх паказаў на існуючыя правілы прыняцця сакрамэнтаў у выключных выпадках, узгодненыя Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Цэрквамі. Ён падкрэсліў, што ўжо заключаны душпастырскія дамоўленасці з некаторымі з Старажытных Цэркваў усходняй традыцыі адносна ўзаемнага доступу да сакрамэнтаў у выключных сітуацыях. З 1984 г. гэта тычыцца Сірыйскай Царквы, а таксама халдэйскіх католікаў і вернікаў Асірыйскай Царквы Усходу, якія заключылі такое пагадненне ў 2001 г.

Па словах кардынала Коха, хрысціянская меншасць і многія іншыя людзі ў рэгіёне перажываюць час вялікіх пакут, і інтэнсіўныя экуменічныя намаганні могуць стаць для іх сапраўдным суцяшэннем. Ён удакладніў, што гэта асабліва тычыцца адносін паміж католікамі і праваслаўнымі, і падкрэсліў, што не выпадкова 6 студзеня 1964 г. менавіта ў Іерусаліме сустрэліся папа Павел VI і Патрыярх Канстантынопальскі Афінагор.

У суботу, 7 ліпеня, па запрашэнні Францішка, у Бары на поўдні Італіі прыбудуць прадстаўнікі Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў з большасці краін Блізкага Усходу, каб разам маліцца за мір у рэгіёне. Удзел пацвердзілі 20 лідараў Праваслаўных Цэркваў, Старажытных Усходніх Цэркваў, Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, лютэран і Рады Цэркваў Блізкага Усходу.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 ліпеня 2018, 11:39