Бэта версія

Cerca

Vatican News
Базыліка св. Мікалая ў Бары Базыліка св. Мікалая ў Бары 

Арцыбіскуп: Бары – гэта добрае месца для экуменічнай сустрэчы

Бары – гэта добры выбар для месца малітвы за мір на Блізкім Усходзе. На гэта звярнуў увагу мясцовы пастыр, арцыбіскуп Франчэска Какучы.

Ля рэліквій св. Мікалая, які ўшаноўваецца ў паўднёваўсходнім італьянскім горадзе, збіраюцца хрысціяне розных канфесій, у тым ліку і пратэстанты.

Францішак запрасіў у гэты італьянскі горад усіх кіраўнікоў Цэркваў Блізкага Усходу для малітвы за хрысціян і мір у рэгіёне, а таксама для сумеснага пошуку рашэнняў праблем. Сваю прысутнасць ужо пацвердзіў Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Прыедзе таксама прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

“Проста дастаткова прыйсці ў нядзелю раніцай у гістарычны цэнтр Бары, каб убачыць, наколькі вялікая разнастайнасць хрысціян, адзення і звычаяў. Тут прысутнічаюць розныя хрысціянскія супольнасці: эфіопы, эрытрэйцы, грузіны і многія іншыя. У нядзелю раніцай яны цэлебруюць сваю літургію ў каталіцкіх храмах старога горада, якія мы аддалі ім”, - пракаментаваў арцыбіскуп Бары.

Іерарх дадаў, што гэта адзін са спосабаў ісці наперад па экуменічным шляху, знаходзячыся ў пастаянным дыялогу з іншымі канфесіямі.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2018, 12:59