Cerca

Vatican News
Касцёл у Меджугор'і Касцёл у Меджугор'і 

Апостальскі візітатар для Меджугор’я: Папа пасылае нас да людзей

На важнасць Меджугор’я як месца пабожнасці, дзе многія атрымліваюць Божыя ласкі і ажыўляюць свае адносіны з Хрыстом, звярнуў увагу Апостальскага візітатар для мясцовай парафіі..

22 ліпеня 2019 г. увечары арцыбіскуп Генрык Хосэр распачаў сваю місію ў мясцовай парафіі.

У самым пачатку сваёй гаміліі, Арцыбіскуп-эмерыт Варшаўска-Пражскі адзначыў, што Пантыфік адправіў яго ў Меджугор’е, паколькі “душпастырскі клопат патрабуе забеспячэння стабільнай і бесперапыннай падтрымкі парафіяльнай супольнасці і вернікаў, якія прыбываюць сюды як пілігрымы”. Святы Айцец пасылае нас туды, дзе жывуць людзі, дзе збіраюцца вернікі, шукаючы святла збаўлення, адзначыў іерарх.

Ён заўважыў, што ў цэнтры таго, што адбываецца ў Меджугор’і знаходзіцца св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, масавае карыстанне з споведзі, набажэнства Крыжовага Шляху, а таксама малітва на Ружанцы. Гэта паказвае на тое, што ў гэтым месцы народная пабожнасць сумяшчальная з прыродай ісцін веры і тут можна адчуць унікальнае дзеянне Божай ласкі.

Арцыбіскуп Хосэр падкрэсліў, што Маці Божая ўшаноўваецца ў Меджугор’і як Каралева Спакою. Гэты заклік можна сустрэць таксама і ў знакамітай Ларэтанскай літаніі.

“Гэта праўда, што свет востра патрэбуе міру: міру ў сэрцы ўсіх, міру ў сям’і, сацыяльнага і міжнароднага міру, настолькі жаданага кожным, асабліва грамадзянамі гэтай краіны, моцна дасведчанымі вайной на Балканах”

, - сказаў ён.

Іерарх дадаў, што садзейнічанне міру, азначае жаданне будаваць культуру, заснаваную на любові, камуніі, братэрстве, справядлівасці, і, такім чынам, на міры і свабодзе.

“Няхай Багародзіца, Маці Князя Спакою, абвешчанага прарокамі, будзе нашай Апякункай, нашай Каралевай, нашай Маці”, - завяршыў сваю гамілію Апостальскі візітатар для парафіі ў Меджугор’і.

У цырымоніі інаўгурацыі місіі, апрача шматлікіх вернікаў, узялі ўдзел Апостальскі нунцый у Босніі і Герцагавіне, арцыбіскуп Луіджы Пецута, пастыр італьянскай дыяцэзіі Алесандрыя, біскуп Гвіда Галезэ, а таксама Правінцыял мясцовых францішканаў, айцец Міл’енка Стэко.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 ліпеня 2018, 13:39