Пошук

Нямецкія міністранты падчас сустрэчы з Папам Нямецкія міністранты падчас сустрэчы з Папам 

60 тысяч міністрантаў прыедуць на сустрэчу з Пантыфікам

60 тыс. міністрантаў, хлопцаў і дзяўчат, чакаюць арганізатары штогадовай міжнароднай пілігрымкі ў Рым. 31 ліпеня 2018 г. яны сустрэнуцца з Папам.

“Шукай міру, ідзі за ім!” – гэтыя словы з Псальма 34 з’яўляюцца дэвізам міжнароднага форуму ўдзельнікаў службы алтара. Яны прыедуць з 18 краін: Антыгуа і Барбуда, Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Харватыі, Люксембурга, Аўстрыі, Партугаліі, Румыніі, Расіі, Швейцарыі, Сербіі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Як тлумачаць арганізатары, пілігрымка з’яўляецца ініцыятывай маладых людзей на карысць міру ва ўсім свеце. Яна стане для іх магчымасцю даць сведчанне імкнення да агульнай будучыні, пабудаванай на Хрысце. “У апошнія месяцы і гады палітычныя ўзрушэнні паказалі, што маладыя людзі ў Еўропе павінны перш за ўсё даваць супольнае сведчанне, асабістым прыкладам агульных каштоўнасцей і сувязяў, для сумеснага будавання будучыні”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

Два дні пілігрымкі, да якой кожная дыяцэзія, што бярэ ўдзел у сустрэчы, рыхтуецца індывідуальна, дадуць магчымасць для інтэграцыі, абмену вопытам і агульнай малітвы за мір. У аўторак, 31 ліпеня, у 18.00 міністранты прымуць удзел у спецыяльнай аўдыенцыі з Папам на плошчы св. Пятра, якой будзе папярэднічаць праграма, што ўключыць музыку, сведчанні і малітвы на розных мовах. У сераду, 1 жніўня, яны будуць удзельнічаць у сустрэчах у групах у адным з 300 месцаў у Рыме.

24 ліпеня 2018, 12:27