Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ратаванне бежанцаў ля берагоў Лівіі Ратаванне бежанцаў ля берагоў Лівіі  (AFP or licensors)

Папа ўдзячны Касцёлу ў Валенсіі за гатоўнасць прыняць мігрантаў

Арцыбіскуп Валенсіі, кардынал Антоніа Канізарэс, пераказаў мясцовым вернікам падзяку Папы за гатоўнасць прыняць мігрантаў, якія знаходзяцца на ратавальным судне “Aquarius”.

Гаворка ідзе пра 629 асобаў, сярод якіх каля 130 непаўналетніх без суправаджэння дарослых, 11 маленькіх дзяцей і 7 цяжарных жанчын. Большую частку гэтых людзей выратавалі ў водах Лівіі. Яны былі падабраны італьянскімі вайсковымі караблямі, караблямі берагавой аховы і гандлёвымі судамі, а затым перасаджаны на “Aquarius”, які прыналежыць дабрачыннай арганізацыі “SOS Méditerranée”.

Пасля таго як італьянскія і мальтыйскія ўлады адмовіліся прымаць судна з выратаванымі мігрантамі ў сваіх портах, зрабіць гэта пагадзілася Іспанія, адкрыўшы для яго порт Валенсіі. Чакаецца, што “Aquarius” прыбудзе ў яго раніцай 17 чэрвеня. Мясцовая архідыяцэзія неадкладна стварыла крызісны штаб, які будзе каардынаваць дапамогу Касцёла людзям, што знаходзяцца на борце гэтага карабля.

Кардынал Канізарэс сустракаўся з Францішкам некалькі дзён таму ў Ватыкане. У звароце да вернікаў ён падкрэсліў, што Святы Айцец быў глыбока ўзрушаны ўчынкам іспанцаў. Ён падзякаваў усёй Валенсійскай архідыяцэзіі за велікадушнасць, з якой яны адрэагавалі на цяжкую сітуацыю, што ўзнікла, а таксама за прыклад любові да бедных людзей.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 чэрвеня 2018, 12:37