Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа прымае другую групу ахвяр чылійскага святара

У Ватыкане праходзіць сустрэча Святога Айца з другой групай ахвяр злоўжыванняў уладай, сумленнем і сексуальнай эксплуатацыі з боку кс. Фэрнанда Карадзімы.

На гэты раз гаворка ідзе пра пяць чылійскіх святароў. Пантыфік пачаў сустрэчу з імі з супольнай Эўхарыстыі, якую 2 чэрвеня 2018 г. узначаліў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты, пасля чаго адбыліся яго індывідуальныя размовы з кожным запрошаным.

Мэта гэтай сустрэчы, скліканай Францішкам, заключаецца ў глыбокім вывучэнні таго, што перажыла частка чылійскіх вернікаў і духавенства. 

“З дапамогай гэтых пяці святароў Папа імкнецца выправіць унутраны падзел у супольнасці. Такім чынам, калі кожны ўсвядоміць уласныя раны, можна будзе пачаць адбудоўваць здаровыя адносіны паміж вернікамі і святарамі,”

- гаворыцца ў спецыяльнай заяве Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Візіт пяці чылійскіх святароў у Ватыкан праходзіць 1-3 чэрвеня 2018 г. На гэтым завершыцца першы этап сустрэч Святога Айца з ахвярамі “сістэмы злоўжыванняў”, створанай шмат гадоў таму ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў раёне Правідэнс ў Сант’яга-дэ-Чылі. Дагэтуль Папа сустракаўся ў Ватыкане з групай свецкіх вернікаў, якія пацярпелі ад дзеянняў кс. Карадзімы.

“Названыя святары і свецкія з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх ахвяр духавенства ў Чылі, але не выключана, што падобныя ініцыятывы могуць быць паўтораны ў будучыні”, - падкрэслівала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Кс. Фэрнанда Карадзіма быў шырока вядомым і паважаным душпастырам. Абараняў правы чалавека ў перыяд дыктатуры Піначэта, лічыўся аўтарытэтам для моладзі, якая дапамагала бедным. Выхаваў каля 50 святароў, у тым ліку некалькі біскупаў. Па меркаванні многіх, быў святым. Таму, калі некалькі маладых людзей з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сант’яга, дзе быў душпастырам, далі паказанні супраць яго і абвінавацілі ў педафіліі, ніхто не мог паверыць гэтаму.

У адпаведнасці з дзеючымі ў Касцёле працэдурамі, пасля правядзення следства, Кангрэгацыя Веравучэння ў студзені 2011 г. прызнала віну святара і налажыла на яго суспэнсу, забарону ажыццяўлення святарскіх функцый. Праз некалькі месяцаў дыкастэрыя адхіліла апеляцыю з яго боку. Амаль 88-гадовы кс. Карадзіма да сённяшняга дня адбывае пакуту ў адным з кляштараў Сант’яга.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 чэрвеня 2018, 17:19