Пошук

Айцец Густава Гуцьерэс Айцец Густава Гуцьерэс 

Пантыфік павіншаваў з юбілеем айца Густава Гуцьерэса

Пантыфік павіншаваў з 90-годдзем перуанскага дамініканіна і славутага тэолага, айца Густава Гуцьерэса. Ён адзначыць свой юбілей 8 чэрвеня 2018 г.

У віншавальным лісце Францішак падкрэсліў “тэалагічнае служэнне” айца Гуцьерэса і яго “прэферэнцыйную любоў да бедных і адрынутых грамадствам”. Папа запэўніў юбіляра ў сваёй малітве “у гэты вельмі значны момант яго жыцця”.

Святы Айцец выказаў падзяку за намаганні, якія перуанскі законнік прыкладаў, каб “абудзіць сумленне кожнага, каб ніхто не заставаўся абыякавым перад абліччам драмы беднасці і адчужэння”. Пантыфік заклікаў яго працягваць маліцца і служыць іншым людзям, “даючы сведчанне радасці Евангелля”.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2018, 16:14