Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ватыканская сустрэча Папы з Канферэнцыяй Біскупаў Чылі Ватыканская сустрэча Папы з Канферэнцыяй Біскупаў Чылі 

Сустрэча Папы з епіскапатам Чылі – ў медытацыі і малітве

Разважанню і малітве была прысвечана першая частка сустрэчы Святога Айца з Канферэнцыяй Біскупаў Чылі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Іерархі сабраліся ў Ватыкане па просьбе Папы для абмеркавання працэсу аздараўлення Касцёла ў краіне пасля скандалаў, звязаных з сексуальнымі злоўжываннямі некаторых прадстаўнікоў мясцовага духавенства.

Як гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, 15 мая 2018 г. у 16.00 Пантыфік сустрэўся з 34 чылійскімі біскупамі ў адным з памяшканняў Залы Паўла VI. Чарговае пасяджэнне адбываецца 16 мая, і яшчэ два пройдуць на наступны дзень, 17 мая.

У першы дзень Папа ўручыў кожнаму з іерархаў тэкст з пэўнымі тэмамі для пераасэнсавання. Ад гэтага моманту і да наступнай сустрэчы біскупы правялі ў медытацыі і малітве, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 мая 2018, 13:39