Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа засмучаны смерцю экс-кіраўніка “L’Osservatore Romano” Папа засмучаны смерцю экс-кіраўніка “L’Osservatore Romano” 

Папа засмучаны смерцю экс-кіраўніка “L’Osservatore Romano”

Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю былога старшыні італьянскага аддзялення руху “Каталіцкая акцыя” і былога кіраўніка ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” Марыё Аньеcа, які адышоў у вечнасць 9 мая 2018 г. у 86-гадовым узросце ў Ватыкане пасля доўгай хваробы.

У тэлеграме, скіраванай сваякам памерлага, Пантыфік з удзячнасцю ўзгадаў яго актыўны ўдзел ў жыцці Каталіцкага Касцёла ў якасці свецкага верніка і асабліва яго шчырае і доўгае служэнне ў якасці кіраўніка афіцыйнай газеты Апостальскай Сталіцы. Папа запэўніў у малітве, каб Пан прыняў выбітнага каталіцкага дзеяча ў сваё хвалебнае Валадарства.

Марыё Аньеc нарадзіўся ў 1931 г. у горадзе Серына, на поўдні Італіі. Выкладаў гісторыю хрысціянства ў розных вышэйшых навучальных установах. У перыяд паміж 1973-1980 г. з’яўляўся кіраўніком італьянскага аддзялення руха “Каталіцкая акцыя”. Будучы членам партыі “Хрысціянская дэмакратыя” прымаў удзел у палітычным жыцці.

1 верасня 1984 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго кіраўніком газеты “L’Osservatore Romano” – афіцыйнага друкаванага органу Апостальскай Сталіцы. На гэтай пасадзе Марыё Аньес знаходзіўся да 27 кастрычніка 2007 г., пакуль не сышоў на пенсію. Бэнэдыкт XVI надаў яму тытул “ганаровага кіраўніка” гэтага ватыканскага выдання.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 мая 2018, 15:32