Бэта версія

Cerca

Vatican News
Інданэзійскі паліцэйскі аховае месца тэракту ў горадзе Сурабая Інданэзійскі паліцэйскі аховае месца тэракту ў горадзе Сурабая  (ANSA)

Папа моліцца за ахвяр тэрактаў у Інданэзіі

Пантыфік запэўніў у асаблівай блізкасці народ Інданэзіі, у прыватнасці хрысціянскую супольнасць горада Субарая, якая перанесла цяжкія тэрарыстычныя напады.

З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля малітвы “Regina Coeli”, якая 13 мая 2018 г. прайшла ў Ватыкане. “Узноўшу маю малітву за ахвяр і іх блізкіх. Папросім Бога разам аб міры, каб спыніў гэтыя гвалтоўныя дзеянні, а ў сэрцы людзей знайшлі месца не пачуцці нянавісці і насілля, але пачуцці прымірэння і братэрства”, - заклікаў Святы Айцец.

Тэрарыстычным нападам у інданэзійскім горадзе Субарая, які знаходзіцца на востраве Ява, падвергнуліся тры каталіцкія касцёлы. Раніцай у нядзелю 13 мая 2018 г. у іх адбыліся буйныя выбухі, у выніку якіх загінулі па меншай меры 9 чалавек і каля 40 атрымалі раненні.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2018, 13:59