Пошук

Pope Francis during his visit to the Foundation 'Scholas Occurrentes' Pope Francis during his visit to the Foundation 'Scholas Occurrentes' 

Папа да моладзі: не бойцеся быць святымі

“Не ўзводзьце муры, а будуйце масты”, - заклікаў Францішак моладзь, якая 12 мая 2018 г. прыняла ўдзел міжнародным марыйным малітоўным чуванні ў санктуарыі Сан-Габрыэле-дэль-Адаларата ў італьянскім горадзе Тэрама.

Святы Айцец прывітаў юнакоў і дзяўчат з дапамогай відэапаслання. Ён заклікаў моладзь не баяцца быць святымі, скіроўваць позірк да Панны Марыі і асабліва да св. Габрыэля – апекуна студэнтаў. Папа нагадаў удзельнікам чування, што ў кастрычніку ў Ватыкане адбудзецца Сінод Біскупаў, прысвечаны менавіта пытанням моладдзі, веры і распазнання паклікання.

Францішак заахвоціў юнакоў і дзяўчат быць актыўнымі і не баяцца памыляцца, вучачыся на ўласных памылках. 

“[Калі нехта – ўключаючы вашых бацькоў, вашых святароў, вашых настаўнікаў, – паспрабуе закрыць вам рот, нагадайце ім, што Касцёл і свет, патрабуюць моладзі, каб амаладзіцца]”

- сцвердзіў Святы Айцец.

Малітоўнае чуванне ў Тэрама пачалося з ружанцовай малітвы на розных мовах, у якой – дзякуючы тэлемосту, – прынялі ўдзел маладыя вернікі з Панамы, Ірландыі, Расіі і Тайваня. Падзея адбылася ў кантэксце месяца мая, які ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі.

Відэазварот Святога Айца да моладзі
Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2018, 11:13