Пошук

Папа падчас цырымоніі адкрыцця новых сядзіб фонда “Scholas Occurentes” Папа падчас цырымоніі адкрыцця новых сядзіб фонда “Scholas Occurentes” 

Папа адкрыў новыя сядзібы фонда “Scholas Occurentes”

Аддавайцеся марам аб вялікім, крочце наперад, не бойцеся рызыкаваць, але заўсёды будзьце прадбачлівымі, таму што прадбачлівасць не абмяжоўвае, а накіроўвае вашу энергію, заклікаў Францішак маладых прадстаўнікоў Папскага фонда “Scholas Occurentes”.

11 мая 2018 г. Пантыфік наведаў рымскую сядзібу Фонда, дзе сустрэўся з моладзевымі аніматарамі, а таксама, з дапамогай тэлемосту, адкрыў новыя аддзяленні арганізацыі ў Аргентыне, Мазамбіку, Калумбіі і ЗША.

Благаслаўляючы моладзь на іншых кантынентах, Папа заўважыў, што яго благаслаўленне тычыцца таксама намаганняў, мараў і цяжкасцяў, якія павінен быў сустрэць і працягвае сустракаць на сваім шляху Фонд, несучы ў свет сваё пасланне.

“[Няхай Пан благаславіць працу ўсіх, хто тут працуе, а таксама тых, хто стварае перашкоды для гэтага праекту, каб убачылі ў ім дарогу жыцця]”

- пажадаў Францішак.

Святы Айцец заклікаў юнакоў і дзяўчат быць прадбачлівымі, глыбока ўкаранёнымі ў канкрэтнае жыццё сваіх грамадстваў, не дазволіць скрасці ў сябе надзею, бараніць жыццё і ўласныя мары, а таксама накіроўваць энергію на добрыя справы. Пантыфік параіў моладзі заўсёды памятаць пра нацыянальныя карані і моцна ахоўваць уласную тоеснасць.

“Scholas Occurrentes” – гэта сетка адукацыйных праграм, ініцыяваных папам Францішкам яшчэ падчас яго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Яна аб’ядноўвае каля 400 тыс. дзяржаўных і рэлігійных адукацыйных устаноў у больш чым 70 краінах свету, якія супрацоўнічаюць у сферы спорту, мастацтва і тэхналогій. У 2015 г. Святы Айцец надаў “Scholas Occurrentes” статус Папскага фонду.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 мая 2018, 12:03