Пошук

Епіскапаты ЕС аб еўраінтэграцыі Заходніх Балкан Епіскапаты ЕС аб еўраінтэграцыі Заходніх Балкан 

Епіскапаты ЕС аб еўраінтэграцыі Заходніх Балкан

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці выказала пажаданне, каб працэс еўрапейскай інтэграцыі краін Заходніх Балкан быў заснаваны на справядлівым і адказным партнёрстве.

Пасля нядаўняй публікацыі “Стратэгіі Еўрапейскага Саюза па Заходніх Балканах”, 15 мая ў Сафіі адбудзецца першы за апошнія 15 гадоў саміт лідэраў краін-членаў ЕС з кіраўнікамі краін былой Югаславіі і Албаніі.

“COMECE” вырашыла ўнесці свой уклад у гэты дыялог, падрыхтаваўшы ў супрацоўніцтве з мясцовымі Касцёламі дакумент пад назвай “Еўрапейская інтэграцыя Заходніх Балкан – абяцанне жыцця і крыніца развіцця?”. Ён змяшчае ацэнку сітуацыі ў рэгіёне, а таксама прапануе разважанні і рэкамендацыі для ўдзельнікаў саміту ў Сафіі. У ім таксама падкрэсліваецца ўклад Касцёлаў і рэлігійных супольнасцяў у развіццё і мір. Рэкамендуецца ў большай ступені ўлічваць іх ролю і дзейнасць у працэсе еўрапейскай інтэграцыі.

Стратэгія, якую прапануе Еўрапейскі Саюз, вызначае план дзеянняў з шасцю канкрэтнымі флагманскімі ініцыятывамі, накіраванымі на канкрэтныя вобласці, якія прадстаўляюць агульны інтарэс: вяршэнства права, бяспека і міграцыя, сацыяльна-эканамічнае развіццё, транспарт і сувязь, лічбавае развіццё, прымірэнне і добрасуседскія адносіны. Канкрэтныя дзеянні ў гэтых абласцях прадугледжаны паміж 2018 і 2020 гг.

05 мая 2018, 16:12