Пошук

Ватыкан наведаў віцэ-прэзідэнт Ганы

24 красавіка 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў малой зале ватыканскага комплексу імя Паўла VI віцэ-прэзідэнта Рэспублікі Гана Махамуду Бавумія.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Афрыканскі палітык правёў сустрэчу і з арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром па сувязях Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Падчас яе былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Ганай. Закраналіся некаторыя аспекты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча краіны, асабліва супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і аховы здароўя.

У ходзе размовы адбыўся таксама абмен думкамі па актуальных міжнародных выкліках, у прыватнасці, праблемах бяспекі ў краінах Заходняй Афрыкі і Гвінейскага заліва.
 

24 красавіка 2024, 14:05