Пошук

Кардынал Пэтэр Эрдо дзякуе Францішку за візіт Кардынал Пэтэр Эрдо дзякуе Францішку за візіт  (ANSA)

Кардынал Эрдо: Францішак сапраўды шчыра выступае за мір

Арцыбіскуп Будапешцкі, кардынал Пэтэр Эрдо, разглядае трохдзённы візіт Францішка, які завяршыўся 30 красавіка 2023 года, як вялікае заахвочванне да будаўніцтва міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв'ю Vatican News ён звярнуў увагу на такія важныя тэмы папскай пілігрымкі як мір, беднасць і бежанцы.

"Мы адчуваем, што гэта быў сапраўды пастырскі візіт: ён прыехаў да нас, сустрэўся з намі і прынёс слова Хрыстова. У нас было два месяцы на падрыхтоўку, кароткі тэрмін, які таксама супаў з Вялікаднем. Мы пастараліся арганізаваць усё як мага лепш, і людзі адгукнуліся на пастырскую міласэрнасць Папы, якога прынялі з вялікай любоўю”, - пракаментаваў іерарх.

На яго думку, важнымі сталі сустрэчы з беднымі, бяздомнымі і бежанцамі ў касцёле святой Альжбеты Венгерскай, якая ў XIII стагоддзі была вядомая ва ўсім тагачасным свеце сваёй дабрачыннасцю. "Яе спадчына працягвае жыць у Венгрыі. І наш Касцёл імкнецца рабіць усё для бежанцаў, для бедных, таксама для тых, хто мае патрэбу ў гуманітарнай дапамозе ў самой Украіне", - адзначыў кардынал Эрдо.

Гаворачы аб сустрэчах з венгерскімі ўладамі і палітыкамі, іерарх сказаў: “Папа сапраўды шчыра выступае за мір. Усіх нас гэта вельмі натхніла. Прэзідэнт гаварыла пра мір і вітала Пантыфіка са шчырым сэрцам. Вядома, існуюць розныя аспекты міратворчасці. Але трэба рабіць тое, што можна зрабіць самастойна: маліцца, арганізоўваць гуманітарную дапамогу і ўсё, што магчыма".
 

02 мая 2023, 10:47