Пошук

Рэзідэнцыя мэра Рыма на Капіталійскім пагорку Рэзідэнцыя мэра Рыма на Капіталійскім пагорку 

Святы Айцец наведае мэрыю Рыма

10 чэрвеня 2024 года Францішак здзейсніць візіт у Капітолій – сядзібу рымскай гарадской адміністрацыі. Гэта будзе яго другі візіт у мэрыю Рыма. Першы раз Папа наведаў яе ў сакавіку 2019 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пра папскі візіт паведаміў капелан рымскай паліцыі, айцец Масіма Кочы, падчас цырымоніі благаслаўлення новых паліцэйскіх, якая прайшла 10 мая 2024 года на Капіталійскай плошчы. Потым інфармацыю пацвердзілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Наведваючы Капітолій пяць гадоў таму, Францішак правёў прыватную размову з тагачаснай мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы, наведаў некаторыя гістарычныя залы сядзібы гарадской адміністрацыі, а затым скіраваў зварот да жыхароў Вечнага горада, выказваючы пажаданне, каб ён быў горадам мастоў, а не муроў.

На гэты раз Папу будзе сустракаць мэр Рабэрта Гвальцьеры. 4 студзеня ён здзяйсняў візіт да Францішка ў Ватыкан. Адной з тэм, якая абмяркоўвалася падчас гэтай сустрэчы, быў Юбілей 2025 года і падрыхтоўка да яго. Рымскі граданачальнік прадставіў Пантыфіку праекты, якія рэалізуюцца ў сувязі з набліжэннем Святога года для прыняцця і клопату пра найбольш уразлівых людзей.
 

11 мая 2024, 07:43