Пошук

Фацімская Божая Маці Фацімская Божая Маці 

Пантыфік даслаў відэазварот да вернікаў італьянскага Тэрмалі

Адчыніць Божай Маці дзверы сваіх сэрцаў заахвоціў Папа вернікаў італьянскага горада Тэрмалі, куды 27 красавіка 2024 года прыбывае статуэтка Фацімскай Божай Маці. Перэгрынацыя прадоўжыцца да 5 мая.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваім відэазвароце Францішак сказаў: “Дарагія браты і сёстры! У вас свята, таму што да вас з важным візітам завітае Маці Божая. Маці Божая ўвойдзе ў вашу дыяцэзію, увойдзе ў парафію, увойдзе ў вашы дамы, увойдзе ў вашы сем'і...”

“Яна, Маці Божая, вельмі добра выхаваная: яна не ўрываецца, не. Тук-тук, - стукае яна ў дзверы. І кожны з вас павінен адказаць. Яна пастукаецца ў дзверы вашага сэрца, вашага сумлення, вашага дома, вашай сям'і. Вы можаце сказаць: "Уваходзьце! Уваходзьце! Уваходзьце!” альбо адказаць: "Сёння я не магу, прыходзьце заўтра", а заўтра сказаць тое ж самае”, - папярэдзіў Францішак, заклікаючы вернікаў адчыніць Божай Маці дзверы сваіх сэрцаў.

“Падумайце: сёння Маці Божая сярод нас, яна стукае ў многія дзверы, таксама і ў дзверы майго сэрца. Як мне адказаць?” - звярнуўся да вернікаў Тэрмалі Францішак.

24 красавіка 2024, 11:24